|
|
Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2009-11
Рэдактар: Станкевіч Георгій
Copyright © 2008-2010 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Нацыянальная трагедыя. 30-га кастрычніка суседняя Расея афіцыйна адзначала Дзень смутку: Дзень растраляных, высланых, зніклых бясследна ў савецкія часы. Загінулых у час рэпрэсій паміналі па ўсёй Расеі, бо яны ёсць у кожным населеным пункце былога СССР. Бяда заходзіла ў кожную без выключэння хату. З афіцыйным асуджэннем тагачасных падзей выступіў расейскі прэзідэнт. Беларусь на афіцыйным узроўні такой даты не адзначае. І не таму, што тая бяда абышла нашу краіну. Наадварот. Менавіта мы, як ніхто іншы, маем грунтоўную падставу мець падобную дату ў календары. Бо толькі за адзін дзень 29-га кастрычніка 1937-га года ў Беларусі былі расстраляныя каля 100 прадстаўнікоў творчай і навукова-тэхнічнай інтэлігенцыі. Гэта вялізны спіс, кожнае імя ў якім мае нацыянальную каштоўнасць. Сярод расстраляных 22 пісьменнікі: Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Міхась Чарот, Тодар Кляшторны… Беларуская літаратура была поўнасцю вынішчана. Прафесійны занятак роднай мовай прыраўнялі да найбольшага злачынства. Жонак і дзяцей растраляных кінулі ў канцэнтрацыйныя лагеры. Сённяшнія беларускія ўлады працягваюць сталінскія традыцыі. Інакш нельга патлумачыць тую абыякавасць да роднага слова і да трагедыі трыццатых гадоў. Нязгодныя з афіцыйным сталінскім курсам знікалі без суда і следства, так што і сёння месцы пахавання многіх невядомыя.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
Калі б у Бешанковіцкім раёне (Беларусі) не закопвалі ў зямлю маленькія фермы, а аддавалі іх людзям, мы б жылі ў іншай краіне. Напісаць гэтую нататку мяне падштурхнуў артыкул «Зары» ад 13.01.2023, дзе гаварылася аб ДП «Палітаддзелец-Агра». А менавіта аб тым, што на маленькай старой ферме ў Берасьнях, пабудаванай яшчэ ў шасцідзесятых гадах мінулага стагоддзя, больш высокія паказчыкі, чым у сярэднім па «Палітаддзельцу». Тут працуе... Болей »
Кажуць, што напярэдадні, 31-га сьнежня, людзі яшчэ пераходзілі праз Дзьвіну ў Бешанковічах. Раніцай 1-га студзеня яны яшчэ спалі, а па лёдзе соўгаліся толькі сабакі. Пераходзіць па лёдзе на другі бок было крайне небясьпечна. Бо лёд (і без таго тонкі) ужо адышоў ад берага на некалькі метраў. Дзьвіна пабыла ў лядовым палоне роўна месяц. Здавалася б, пасьля таго як на ёй былі пабудаваныя дзьве ГЭС, павадкі на ёй мусілі стаць наогул рэдк... Болей »
Нечаканы паварот адбыўся у гучнай справе аб бойцы паміж міліцыянерамі ў Докшыцах, у выніку якой адзін з іх загінуў. Асуджанага былога міліцыянера вызвалілі пад падпіску аб нявыезде і па справе прызначаны новы суд. Канфлікт паміж 19-гадовым участковым і яго калегам з аддзела па барацьбе з наркотыкамі, якому тады было 22 гады, адбыўся ў бары «Сфера» ў Докшыцах ноччу 1-га верасня 2019 года. Гэта быў час, калі абодва знаходзіліся не на служ... Болей »
10-га лістапада жыхары дома № 10, што на вуліцы Маладзёжнай у Бешанковічах, звярнуліся ў «Зару» і распавялі аб тым, што з водаправоднага крана ідзе вада карычневага колеру (да звароту прыкладалася шакуючае відэа, якое пацвярджала прыведзеныя словы.) Праз тыдзень рэдакцыя «Зары» атрымала новае паведамленне: з крана разам з вадой у адной з кватэр дома № 10 выйшлі два чарвякі. Звязаўшыся з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, разам с... Болей »
У кастрычніку 2022 года падчас «прамой лініі» я задаў пытанне наконт стану ходнікаў у Бешанковічах. Акцэнтаваў увагу на вуліцах імя Чарняхоўскага, Свабоды і імя Валадарскага. Неўзабаве мне прыйшоў ліст з адказам. У лісце стаяла, што высокія бардзюры зробленыя ў Бешанковічах "згодна праектнай дакументацыі". А ходнік па вуліцы імя Валадарскага адрамантуюць да 7-га лістапада 2022 года. Фактычна да 07.11. рамонт часткі ходніка быў зробл... Болей »
Той, хто ездзіць на роварах па Бешанковічах, ведае, як цяжка гэта рабіць. Адсутнасць не толькі веладарожак, але і нармальных БЕЛАРУСЬ ходнікаў з абодвух бакоў дарогі, высачэнныя бардзюры на кожным кроку, ямкі на ходніках – вось што сустракае той, хто мае ахвоту рухацца на двухколавіку. Факты такія. Шырокі ходнік па вуліцы імя Чарняхоўскага, які быў пабудаваны два гады таму, ужо пакрыты ямкамі. Праўда, тут можна зманеўраваць улева ці ўпр... Болей »
Многія жыхары Бешанковіцкага раёна працуюць у Сенненскім раёне. Яно і зразумела: паміж райцэнтрамі ўсяго 30 км добрай асфальтоўкі. Дабрацца да Сянна з Бешанковічаў можна за нейкіх 20 хвілін. Мы паглядзелі вакансіі, якія прапануе Сенненскі раён. Яны ўсе размешчаныя на сайце раённай газеты “Голас Сенненшчыны”, даступныя для чытання і пастаянна абнаўляюцца. У ліпені сярэдні заробак у Сенненскім раёне адрозніваўся ад Бешанковіцкага нязначн... Болей »
Выйшла ў свет навукова-папулярная кніга «Нарысы Бешанковіцкага краю». Выпуск выдання прымеркаваны да 575-гадовага юбілею Бешанковіч. Над яе стварэннем працавала вялікая колькасць аўтараў: Анатоль Крачкоўскі, Максім Чарняўскі, Станіслаў Леаненка, Аляксандр Вашанаў, Міхась Чарняўскі і Марына Бірукова. Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч адзначыла, што “Нарысы” — гэта першая спроба перадаць унікальнасць непаўторнасць прыдзвінскага кр... Болей »
Яшчэ сем з паловай гадоў таму школа працавала. Дзеткі з Рубяжа, Ганкавічаў, Верхняга Крывіна і іншых навакольных вёсак атрымоўвалі тут веды, вучыліся ў цёплым, утульным будынку. Па рашэнню нашай улады школа была закрытая, а двухпавярховы будынак школы плошчай звыш 2 тысяч квадратных метраў быў выстаўлены на аукцыён і прададзены за смешную цану на знос. Разам з ім былі знішчаны і ўсе камунікацыі: цеплавыя, водныя, электрычныя. Між т... Болей »
Новыя 30-мятровыя пажарныя аўтадрабіны (“автолестница”) ў кастрычніку папоўняць парк ратавальнікаў у Вушачах і Бешанковічах. Аб гэтым 6-га ліпеня на брыфінгу да Дня пажарнай службы, які адзначаецца 25-га ліпеня, паведаміў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Падраздзяленні МНС працягваюць укамплектоўваць спецыяльным абсталяваннем і машынамі. З пачатку года на ўзбраенне паступіла 1... Болей »