Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-03
Рэдактар: Шкала В.
Выдавец: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў
Copyright © 2010 by Кніганоша
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Распаўсюджваецца на правах унутранай дакументацыі. Наклад 299 асобнікаў. №1, 12.01.2010.; Адказны за нумар — В. Шкала; Адрас рэдакцыі: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15, 220030, тэл./факс: (+375 17) 200 70 27.
Алесь Камоцкі: “Eсё ў свеце проста. калі мы пра гэта забываем, тады ўсё становіцца складана”. — Спадар Алесь, распавядзіце, калі ласка, як узнікла ідэя выдання кнігі афарызмаў Рыгора Барадуліна “Навошта”? — Гісторыя доўгая, цягнецца яна з 2003 года, калі я рабіў кнігу сумесна з Вадзімам Грудзьком “Край”, якая выйшла ў пачатку 2005 года. Нам хацелася зрабіць кнігу без перадузятасці, вачыма простага чалавека, які адно толькі фіксуе наваколле. Таму наш “Край” выйшаў з фотаздымкамі без подпісаў, каб не падштурхоўваць чытача-гледача да высновы. Фотаздымкі мы змясцілі розныя, прыгожыя і не вельмі, каб паказаць жыццё такім, якім яно ёсць. Нават нумарацыю старонак прыбралі, а ўсярэдзіне кнігі — прадмова, ці сяродмова Рыгора Барадуліна. Потым у аздабленні фотаздымкаў я выдаў кнігу паэзіі “48”, дзядзька Рыгор вельмі ўхваліў тое выданне і загарэўся выдаць кнігу сваёй лірыкі ў атачэнні фотаздымкаў. Cпачатку і мелася выдаць вершы Рыгора Барадуліна, але потым, у адзін дзень, я змяніў канцэпцыю і адабраў барадулінскія афарызмы. Назваліся яны ў нас вершасказамі. Фотаздымкі я папрасіў у Джона Кунстадтэра, былога супрацоўніка амбасады ЗША ў Беларусі. Джон за час свайго кароткага знаходжання ў нашай краіне паспеў закахацца ў Беларусь і цяпер штогод з фотаапаратам наведвае розныя куткі нашай Бацькаўшчыны. Ён паабяцаў мне 20 000 фотаздымкаў, але потым злітаваўся нада мною ды даў 1 000, з якіх я выбраў тое, што выбраў. Атрымалася простая рэч — жыццё вачыма старонняга чалавека, які любіць Беларусь...
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кніганоша
Шаноўны Уладзімір Аляксандравіч, большасць чытачоў ведае Вас як празаіка, але не так даўно выйшла Вашая кніга «Папяровая шапка: хайку». Вы вырашыл вярнуцца да паэзіі? – Я з паэзіі не сыходзіў. Вершы пісаў і пішу. Калі-нікалі друкую. Зборнік хайку «Папяровая шапка» склаўся паступова. Там ёсць як радкі, напісаныя ў мінулым годзе, так і дваццаць гадоў таму. Вяртацца да паэзіі мне не давялося, бо яна ўвесь час побач, ці не штодня запісваец... Болей »
Шаноўная Наталля, не так даўно Вы сталі кіраўніцай секцыі нонфікшн (непрыдуманай літаратуры), створанай пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Распавядзіце пра ролю літаратуры нон-фікшн у Беларусі? Як заснаванне прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў у галіне непрыдуманай літаратуры паўплывала на развіццё непрыдуманай літаратуры і стаўленне да яе пісьменнікаў? – Роля непрыдуманай літаратуры ў Беларусі, па-мойму, відавочная. Першая белар... Болей »
Адзін класік сказаў, што збольшага пісьменнікі спісваюць герояў з сябе. І хай сабе герой жыве прыгодамі, палюе на цмокаў і пярэваратняў, блукае паміж светамі, аднак пэўныя рысы характару перадаюцца часам у спадчыну ад асобы аўтара. Пісьменнік можа і не паляваць на цмокаў, аднак часам прымушае герояў рабіць учынкі, якія б здзейсніў уласна сам. Таму ў маёй новай кнізе ўсе галоўныя героі мне блізкія і падабаюца: і Тамаш Ян, які ў пошуку ст... Болей »
Дзякуй за магчымасць звярнуцца да чытачоў. Апошнія гады я працавала так бы мовіць, не кампазітарам, не выканаўцам, а наладчыкам піяніна. Вельмі захапілася выкладчыцкаю працай. І шчыра дапамагала стаць на крыло і пісьменнікам, і мастакам, і мастацтвазнаўцам. Мае вучні выдаюць кнігі, абаранілі кандыдацкія дысертацыі, атрымалі Нацыянальныя прэміі па выяўленчым мастацтве, ладзяць выстаўкі… Разам з Барысам Пятровічам, Таццянай Барадуляй па... Болей »
Я пераканана ў тым, што не існуе нейкіх універсальных парад адносна пісьменніцтва – тут усё вельмі індывідуальна: тое, што спрацуе, «стрэліць» у творчасці аднаго, зусім не падыдзе іншаму. І ўсе ж дзве парады нібы напрошваюцца самі: шмат чытаць і ўвесь час пісаць. Чытанне – самы правільны шлях да пісьменніцтва. Але трэба чытаць удумліва, аналізуючы тэкст, задаючы сабе пытанні: як гэты твор уздзейнічае на мяне, якія думкі і пачуцці абуджа... Болей »
Шаноўная спадарыня Ганна, Вы апублікавалі ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва» больш за сотню літаратурных рэпартажаў з Падляшша, Беларусі, Украіны, Латвіі, Літвы, Малдовы, Славакіі, Канады. Нядаўна выйшла Вашая кніга рэпартажаў з Палесся «Па Прыпяці па Нобель». Што Вас найбольш уразіла падчас вандровак па ўкраінскай частцы Палесся? Болей »
Першы дакументальны фільм па маім сцэнары быў зняты ў 1984 годзе. З таго часу за трыццаць тры гады і назбіралася такая колькасць стужак. Думаю, найперш гэта вынік маёй любові да дакументальнага кіно і да гісторыі нашага краю. Ды і пэўны збег спрыяльных абставінаў меў, несумненна, месца. Дарэчы, нізка «Пяшчотны дотык» у калектыўным зборніку «Крыло» (Першая кніга паэта) выйшла ў тым жа годзе. Так і ідуць адтуль поруч літаратура і кіно, шт... Болей »
Вы сталі кіраўніцай секцыі нонфікшн (непрыдуманай літаратуры), створанай пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Распавядзіце пра ролю літаратуры нон-фікшн у Беларусі? Як заснаванне прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў у галіне непрыдуманай літаратуры паўплывала на развіццё непрыдуманай літаратуры і стаўленне да яе пісьменнікаў? – Роля непрыдуманай літаратуры ў Беларусі, па-мойму, відавочная. Першая беларуская Нобелеўская прэмія – гэ... Болей »
Шаноўны Міхась Міхайлавіч, Вы жывяце і працуеце ў Навагрудку. Распавядзіце пра літаратурны працэс у першай сталіцы ВКЛ? На творы якіх аўтараў-землякоў вы параілі б звярнуць асаблівую ўвагу чытачам? – Я жыву і працую ў Навагрудку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць ... Болей »