![]() |
![]() |
Наша газета ў №87 пісала пра пагрозу дэфіцыту малака і яго прычыны. Ён узнік, у прыватнасці, з-за таго, што калгасы масавым парадкам прадаюць малако ў Расію, дзе яно каштуе даражэй. Дэфіцыт некаторых малочных прадуктаў стаўся рэальнасцю. Але сапраўдная яго прычына не ў Расіі (дзе цэны на ўсе прадукты імкліва растуць), а ў рэцыдывах камандна-адміністрацыйнай гаспадаркі савецкага часу. У працяг тэмы друкуем артыкул нашага аглядальніка. Як... Болей »
Створаны грамадскі камітэт дзеля аднаўлення Крыжа пакутаў у Курапатах. Гэта адбылося ў той жа дзень, калі стала вядома пра чарговы акт вандалізму на мемарыяле - у панядзелак увечары. Узначаліў камітэт Зянон Пазняк. Крыж быў усталяваны ў Курапатах, на месцы масавых расстрэлаў у сталінскія гады, 29 кастрычніка 1989 году. Праўда пра Курапаты стала вядомая за год да гэтага, дзякуючы Пазьняку, які абнародаваў вынікі археалагічных раскопак ва... Болей »
Афіцыйныя СМІ больш не называюць прыватных гандляроў “вашывымі блохамі”. На тэлебачанні гаворка вядзецца пра нежаданне ўчорашніх “тарбэшнікаў” рэфармаваць і развіваць свой уласны бізнэс. Калгасы перасталі быць “святарнай каровай” рэжыму. Адсталым гаспадаркам будзе адмоўлена ў датацыях. Савецкая сістэма льготаў, што пакрывала сабою палову насельніцтва краіны, рэарганізуецца ў сістэму адраснай падтрымкі. Дзяржаўныя чыноўнікі загаварылі пр... Болей »
Гэта здарылася 9 верасня, калі жыхар Гомеля Сяргей Сямёнаў праходзіў беларуска-ўкраінскую мяжу праз пункт пропуску “Новая Гута”. Калі гомельскія мытнікі пра-панавалі маладому чалавеку запоўніць дэкларацыю, ён папрасіў бланк на беларускай мове. Патлумачыў, што не хацеў бы нарабіць памылак у афіцыйным дакуменце па-расейску. Мытнікі ўгледзелі ў гэтым “непадпарадкаванне”, склалі пратакол і накіравалі ў суд. Акурат такі самы інцыдэнт адбыўся... Болей »
У сераду патрыёты Беларусі адзначылі Дзень Герба і Сцяга. Гэты Дзень быў усталяваны 19 верасня 1991 году, калі на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацверджаныя дзяржаўныя сімвалы — герб “Пагоня” і белчырвонабелы сцяг. Пра тое, як гэта адбывалася, карэспандэнту Радыё Свабода распавёў сябра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 12 склікання, старшыня дэпутацкай камісіі ў замежных ... Болей »
Такое ўражанне, што суды ў РБ заваленыя справамі аб адміністрацыйных парушэннях. Найперш - у сувязі з незарэгістраванай арганізацыяй “Малады фронт”. Не паспелі аціхнуць жарсці пасля судоў у Нясвіжы і Салігорску, якія скончыліся спагнаннем вялікіх штрафаў, як пачаўся суд у Баранавічах. Там судзілі маладафронтаўца Яраслава Грышчэню. У аўторак яму далі 930 тысяч рублёў штрафу. Але галоўныя падзеі разгарнуліся напярэдадні, калі спецназ затр... Болей »
1-га верасня ў Полацку адбылося адкрыццё помніка легендарнаму князю Ўсяславу Чарадзею. Гэта — першая конная статуя ў Беларусі. Не дзіва, што пра падзею паведамілі амаль усе беларускія СМІ. Але большасць абмежавалася кароткай інфармацыяй. Здзіўляе тое, што ў СМІ амаль немагчыма было знайсці фатаграфію гэтай знакавай скульптуры работы маладога мінскага мастака Аляксандра Прохарава. Што тычыцца самой постаці Ўсяслава Чарадзея, дык Беларуск... Болей »
24 жніўня стала вядома, што першы прэзідэнт дэмакратычнай Польшчы, лаўрэат Нобелаўскай прэміі міру за 1983 год Лех Валэнса вылучыў на гэтую пачэсную прэмію былога кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча. „Барацьба, у якой браў удзел Станіслаў Шушкевіч, прывяла да заканчэння эпохі падзелаў - на блокі, сістэмы, межы, і пачала эпоху міру, дабрабыту, глабалізацыі. Ужо толькі гэты факт робіць выбітнай асобу Шушкевіча, але не абмяжоўвае іншыя... Болей »
У старой Вільні, дзе кожны дом - помнік нашай гісторыі і культуры - рэгулярных беларускіх экскурсій ніхто не вадзіў апошнія гадоў дзесяць, пасля таго, як памёр найлепшы знаўца горада Лявон Луцкевіч. Сёлета традыцыю ўзнавіў гісторык Сяржук Вітушка. Групы людзей, якія прыязджаюць з усёй Беларусі, самі вядуць свайго павадыра па вуліцах і самі распавядаюць яму, што яны бачаць. Тады Сяржук тлумачыць ім, што гэта значыць, звяртае ўвагу на дэт... Болей »
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што датацыі стратным сельгаспрадпрыемствам будуць спыненыя з 2010 году. Ці гэта новая эканамічная палітыка? Ці блеф? Калгасы і саўгасы для Лукашэнкі заўжды былі фетышам. Падтрымка аграрнага комплексу і сёння застаецца беспрэцэдэнтнай: на праграму адраджэння сяла ашчаджана 69 трыльёнаў рублеў. I раптам... У мінулую пятніцу падчас візіту на Гродзеншчыну Лукашэнка заявіў, што ў будучыні фінансаванне сельскай г... Болей »