|
|
Абвал даверу. Улады яшчэ і не падазраюць, якімі стратамі ім можа абысціся нядаўняя дэвальвацыя нацыянальнай грашовай адзінкі. У новым годзе мы, асабліва не адкладваючы, сапраўды сталі жыць па-новаму. Беларускі рубель абваліўся адразу на 20,5 адсоткі. Разам з ім ляснуліся і рублёвыя ўклады насельніцтва, якія складаюць у пераліку на долары прыблізна $3 мільярды. Мой армейскі сябра захоўваў усё, нажытае цяжкай працай, на рублёвым дэпазіце ... Болей »
У Новы Год - з новымі выклікамі. Клопат пра ўратаванне і памнажэнне дабрабыту беларусаў ляжа на плечы… саміх беларусаў. Мая знаёмая са сталічнага завода «Планар ДМ» (дакладнага машынабудавання) нядаўна падала ў суд іск на кіраўніцтва свайго ўжо былога прадпрыемства за тое, што яе звольнілі, нават не выплаціўшы заробак за кастрычнік. Пра неабходную пры фарс-мажорным звальненні супрацоўніка любого прадпрыемства кампенсацыю таксама забыліс... Болей »
Іпэшная праўда. У выпадку захавання з 1 студзеня 2009 года новых умоў гаспадарання для індывідуальных прадпрымальнікаў прайграюць усе. Як вядома, 10 снежня незарэгістраванае грамадскае аб’яднанне “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” (кіраўнік Віктар Гарбачоў, былы кандыдат у дэпутаты на мінулых парламенцкіх выбарах) правяло папярэджвальны аднадзённы страйк. У ім, па ацэнцы самога Гарбачова, прынялі ўдзел да 60 адсоткаў іпэшнікаў – ... Болей »
Дзевяты вал. Чэргі ў абменнікі вяртаюцца...Фінансавы шторм пачынае накрываць «спакойную і стабільную» Ббеларусь. Пытанне ўжо толькі ў тым, колькіх балаў ён дасягне Як распавёў нашай газеце лідэр грамадскай кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў, большасць індывідуальных прадпрымальнікаў амаль на ўсіх рынках краіны запісваюцца да валютчыкаў на тыдзень наперад, каб заказаць у тых пакупку долараў (курс дасягае 2... Болей »
Пятае кола. У Беларусі фармуецца новы сенат. Сенатам у нас называюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу РБ. А ўвогуле ўпершыню Сенат з’явіўся яшчэ ў Старажытным Рыме. Ён уяўляў сабой Раду старэйшын (найбольш аўтарытэтных прадстаўнікоў знаці) і адначасова вышэйшы орган дзяржаўнай улады. Цяпер у многіх краінах свету Сенат – гэта Верхняя палата парламенту, найбольш уплывовая і паважаная ў грамадстве. Што такое Сенат у беларускай рэчаісна... Болей »
Зацягнеі паясы? На фоне фінансавага крызісу Пуцін прапанаваў Лукашэнку стварыць валютны пул. Нягледзячы на чарговую порцыю дывідэндаў з боку Расіі, „непадуладнасць” Беларусі сусветным фінансавым крызісам і самыя вялікія золатавалютныя запасы за ўвесь час нашай незалежнасці, беларусам у хуткім часе, відаць, давядзецца зацягнуць паясы. Папярэднія вынікі нядаўняга візіту расійскага прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна ў Беларусь засведчылі, ... Болей »
Час збіраць камяні. Вынікі выбараў у Беларусі здзівілі Захад, апазіцыю і… ўладу. Выбары ў ніжнюю палату Нацыянальнага сходу РБ, як сведчыць Цэнтрвыбаркам, адбыліся. Новы парламент без ніводнага апазіцыянера, але і без міжнароднага прызнання ўжо 25 кастрычніка правядзе сваё першае пасяджэнне. Шмат хто з палітыкаў і аналітыкаў гаворыць цяпер, што ўсе гэтыя вынікі галоўнай выбарчай кампаніі2008 не былі нечаканымі. Але мы мусім з гэтым пасп... Болей »
Наступным днём… 29 верасня мы не прачнёмся ў іншай краіне. Непасрэдна да галасавання застаецца яшчэ некалькі дзён, але ўжо цяпер можна з высокай верагоднасцю прагназаваць вынікі сёлетняй выбарчай кампаніі ў Беларусі. Ці адбудзецца прызнанне новай Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ міжнароднай супольнасцю? Сама супольнасць вуснамі розных чыноўнікаў Еўрапейскага Звязу, адміністрацыі ЗША, лідэраў краін ЕЗ прапануе спачатку дачакац... Болей »
Перад фінішам І ўлада, і апазіцыя з нецярплівасцю чакаюць заканчэння выбарчай кампаніі-2008 Да дня галасавання застаецца каля тыдня, а апазіцыя ўсё ніяк не можа вызначыцца са сваімі далейшымі паводзінамі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў. Складваецца ўражанне, што нават вядомыя апаненты дзейнай улады хочуць, каб выбарчая кампанія скончылася як мага хутчэй. Пакуль нават у Мінску ні я, ні мае знаёмыя на свае вочы не бачылі ніводнай ул... Болей »
Шмат цяпер пішуць і гаво-раць пра кандыдатаўудэпу-таты, пра магчымасць “прас-кочыць” у будучы парламент некалькім дэмакратычным вылучэнцам, пра працу міжнародных назіральнікаў і г.д. І амаль ні слова — пра выбарчыя камісіі, якія да апошняга кавалі “элегантныя перамогі” на выбарах. Калі Аляксандру Лукашэнку так важна наладзіць нармальныя дачыненні з Захадам, можа, у гэтай “кузні” ўсё памянялася кардынальным чынам? Юры Істомін, начальнік ... Болей »