Паэты планеты

Паэты планеты


Паэты планеты

У серыі “Паэты планеты” выйшла больш за сотня перакладных і арыгінальных зборнікаў паэзіі.

Зручны кішэнны фармат. Але ў гэтых маленькіх выданнях — толькі самыя лепшыя паэтычныя творы сапраўдных геніяў сусветнай паэзіі. Менавіта такую канцэпцыю серыі «Паэты планеты» распрацаваў выдавец і перакладчык Зміцер Колас сумесна з рэдкалегіяй праекта. Вершы старажытнагрэчаскай паэткі Сапфо і чатырохрадкоўі Умара Хаяма, перакладзеныя з персідскай, неўміручыя санеты Шэкспіра і творы знакамітага Гётэ, паэзія Петраркі, творчыя эксперыменты лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры з Чылі Габрыэлы Містраль і вершы пачынальніка новай паэзіі Рыльке — усе гэтыя кнігі ўжо пабачылі свет у межах праекта «Паэты планеты».

Апошнім часам вядомая серыя вершаваных малафарматных кніг “Паэты планеты” працягнула свой выхад пры ўдзеле фонда Kamunikat.org У Беластоку выйшлі кнігі вершаў Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча і Уладзіміра Няклаева.

Укладальнік: Лявон Баршчэўскі.
Рэдкалегія: Л. Баршчэўскі, Зм. Колас, В. Сёмуха, А. Хадановіч, Г. Янкута
Дызайн: Марцін Русецкі.

Паэты планеты :: Выданьні

pdf
Пушча Язэп, Шчырая лірыка

Шчырая лірыка

Выбранае

Пушча Язэп

Язэп Пушча (1902 - 1964) - беларускі паэт, адна з галоўных постацяў легендарнага "Узвышша" - перажыў узлёты і расчараванні савецкай эпохі, у часы сталінскага тэрору быў на доўгія 28 гадоў адарваны ад Бацькаўшчыны. У зборнік уключаны самыя шчырыя лірычныя творы паэта, напісаныя ім на працягу ўсяго свядомага жыцця. Болей »


pdf
Антоныч Багдан Ігар, Вершы

Вершы

Антоныч Багдан Ігар

Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію. У кнігу ўлучаныя пераклады вершаў з пяці асноўных зборнікаў лірыкі паэта: прыжыццёвых «Прывітанне жыцця» (1931), «Тры пярсцёнкі» (1934), «Кніга Льва» (1936)... Болей »


Цэлан Паўль, Выбраныя вершы

Выбраныя вершы

Цэлан Паўль

Паўль Цэлан (1920–1970) – адзін з самых значных і ўплывовых нямецкамоўных паэтаў ХХ стагоддзя габрэйскага паходжання. Яго вытанчаная паэзія напоўненая рэфлексіяй над магчымасцямі мовы і камунікацыі ва ўмовах пасляваеннага часу і перажывання досведу Халакосту. Кнігу выбраных вершаў Паўля Цэлана склалі творы з яго пяці прыжыццёвых кніг. Болей »


pdf
Архілох, Вершы і фрагменты

Вершы і фрагменты

Архілох

Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплецены самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў адмоўна. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »


pdf
Анакрэон, Песні і фрагменты

Песні і фрагменты

Анакрэон

Анакрэон (каля 572 – каля 485 гг. да н. э.) – старагрэцкі паэт, жыццялюбная лірыка якога, дайшоўшы да нашчадкаў у невялікіх фрагментах, натхняла новыя і новыя пакаленні паэтаў у самых розных краінах свету. У дадатку змешчаны ўзоры іншай грэцкай анакрэантычнай паэзіі. Болей »


pdf
Алесь Разанаў, Перавыбранае

Перавыбранае

Алесь Разанаў

Алесь Разанаў (нар. 1947) – беларускі паэт-наватар, авангардыст, рэфарматар паэтычнай мовы; майстар такіх жанраў, як пункцір, версэт, квантэма, зном, злёса, вершаказ. Яго творы перакладзены на шэраг моваў свету, а некаторыя паэт сам напісаў па-нямецку і па-літоўску. Болей »


pdf
Апалінэр Гіём, Выбраная паэзія

Выбраная паэзія

Апалінэр Гіём

Гіём Апалінэр (1880–1918, сапраўднае імя – Вільгельм Альберт Уладзімір Апалінарый Кастравіцкі) – французскі паэт з беларуска-польскімі каранямі, адна з найбольш уплывовых постацяў еўрапейскага літаратурнага авангарду ў пачатку ХХ стагоддзя. Творы ў гэтым зборніку публікуюцца ў новых перакладах Андрэя Хадановіча, Лявона Баршчэўскага, Уладзя Лянкевіча, Кацярыны Маціеўскай, Андрэя Стэфановіча, Ганны Янкуты і Зміцера Коласа. Адрасуецца ш... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя