Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва


„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).

Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).

Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.

А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.

Тэкст www.niva.iig.pl

Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва :: Publications

pdf
Кандрацюк Ганна, Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.

Кандрацюк Ганна

Калі я пазнаёмілася з Анатолвм Сысам у яго мінскай кватэры паэту балелі эубы. Каб пагасіць боль ён прапанаваў напіцца віна, а пасля з дзіўнай асалодай апавядаў пра азвярэлага міліцыянта. Асілак спачатку зваліў паэта з ног, а пасля стаптаў чаравікам галаву. Жахлівае эдарэнне не дазволіла нам сустрэцца на Радзіме паэта, якая займае найглыбейшае месца ў яго творчасці. Пасля шасці гадоў разам з Мірай Лукшай мы паехалі ў Гарошкаў, каб сустра... More »


Вярбіцкі Аляксандр, Па жвіроўках, асфальтоўках...

Па жвіроўках, асфальтоўках...

Вярбіцкі Аляксандр

Па дарозе ў Берасце быў Камянец. Ян Лясота: „Ia, Ian Lasota, jenerał jkmści woiewodztwa Brzeskiego, zeznawam tym moim relacyinym kwitem: iż ia, będąc wzięty i użyty od sławetnych, pana Bazylego Kaszuby, wojta Kamienieckiego, a pana Marcina Bocewicza burmistrza — rajcow, ławnikow wszystkiego magistratu, tak też i od wszystkiego pospolstwa miasta Kamienieckiego, w roku tysiąc sześćset sześćdziesiątym, miesiąca Maja dwudziestego wtorego dn... More »


pdf
Лукша Міра, Жывінкі з глыбінкі

Жывінкі з глыбінкі

Лукша Міра

Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва" ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з'яўляецца журналісткай ... More »


pdf
Сазонаў Віктар, Занатоўкі кантрабандыста

Занатоўкі кантрабандыста

або аповеды Сымона Нальшанскага

Сазонаў Віктар

Зборнік апавяданняў Віктара Сазонава з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Дасціпныя здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова змушаюць задумацца над тым, да чаго імкнецца большасць жыхароў памежнай зоны? Якія перспектывы маюць у сваім жыцці, якая галоўная мэта і сэнс гэтага жыцця? Чытаючы апавяданні раскрываецца поўня чалавечай глупасці, безра... More »


Андрасюк Міхась, Знайшоўся верш

Знайшоўся верш

Андрасюк Міхась

Міхась Андрасюк пра сябе: Напрыканцы пяцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя польская народная ўлада імкнулася, каб дзеці, нават у беларускіх вёсках Падляшша не нараджаліся на запечку, а ў сапраўдных, чыстых радзільных дамах. З-за гэтай ініцыятывы я нарадзіўся ў мястэчку Гайнаўка, 2 снежня 1959 года, і пасля чатырох дзён вярнуўся ў бацькоўскі дом у Войнаўцы, дзе раней ніколі не быў. За Войнаўкай стаяла мяжа, а за мяжой рускія. Яны менав... More »


pdf
Чыгрын Сяргей, З беластоцкай зямлі

З беластоцкай зямлі

Чыгрын Сяргей

Belarus’ history and Belarusian destinies are intertwined with the Bialystok area. Belarusians lived there for centuries, therefore, despite the fact that the area is currently part of Poland, there is no doubt that it remains part of the general Belarusian cultural and historical environment. The book by Syarhey Chyhryn, a local history expert and a journalist, focuses on personalities who created Belarusian history and who came from... More »»


pdf
mp3
Ilo and Friends, Pa darozie

Pa darozie

Ilo and Friends

ludzi / people mira&piotr karpiuk gosia sławek babcie&dziadkowie krzyś artemiuk marcin kochanowicz&aneta andrzej grześ&julia step gans andrzej popławski bady świeży morales roses vaj moi bracia: dżuzwa michał&dawid VlIlF IVB sławek gtadyszewski grześ radek&BAS pavlik maciek rant&hermanos de chamuco marcin płoński homan projekt 2001 zniczka bożena lewczuk anna strycha ihar pavieł wojtek&asia sulimy czaruś miszka plewson&ZBM NIVA emil raf... More »


pdf
Лук'янюк Мікола, З нарваўскага боку

З нарваўскага боку

Лук'янюк Мікола

МіколаЛук'янюкз Бялкоў Нарваўскай гміны, Гайнаўскага павета вядомы чытачам тыднёвіка беларусаў у Польшчы ад самага пачатку існавання „Нівы” — ад 1956 года. Апынуўся ён сярод першых і найбольш верных карэспандэнтаў, якія слалі ў рэдакцыю допісы з вёсак і мястэчак Беласточчыны і ўсяе краіны, дзяліліся сваімі роздумамі, цешыліся новым і добрым, хвалілі людзей вартых пашаны за іх сумленную працу і важкія думкі, ганьбавалі адмоўныя з'явы і б... More »


pdf
Саўчук Уладзімір, Мой вырай

Мой вырай

Саўчук Уладзімір

*** (Поле з недаспелым жытам-хорам...) *** (Вецер дыхаў хвалямі цяпла...) *** (Агню ўладарніца на кухні...) *** (Над ракою Нарвай...) *** (Неўзабаве...) *** (У Бельску адліга і змрок...) *** (Гадоў мінае новых чарада...) *** (Сёння вечны на свеце аўторак...) *** (Я люблю глядзець...) *** (Здаецца мне, што я іду па Саскім...) Паэт і прарок *** (віхраць нясветныя віхуры...) *** (Ні слова добрага нідзе...) *** (Мы ўехалі ў балотны Беласток... More »


pdf
Кандрацюк-Свярубская Наталька, Муха Ціп-топ

Муха Ціп-топ

Кандрацюк-Свярубская Наталька

The Tip-top Fly is a book about teenagers for teenagers. It features stories and drawings by young authors Olya Kalina and Natalka Kandratsyuk-Svyarubskaya published in Niva, a weekly printed by ethnic Belarusians in Poland. "We arranged with the editor of modernistic Zorka [a Niva supplement] to write and draw stories about modern high-school students," says Kandratsyuk-Svyarubskaya in the introduction. "In the Tiptop Fly column, we ... More »»


First   Previous   [3-155]   Next   Last