„Паміж Мінскам і Рымам” цяпер і па-беларуску


Адзін з самых вядомых рок-гуртоў, які быў заснаваны на Полаччыне і дзейнічае дасёння, пачаў перакладаць свае песні на беларускую мову.


Гурт быў утвораны ў 1996 годзе навапалачанінам Аляксеем „Стоксам” Смаляковым. Выконваў песні на ангельскай і расейскай мове.

Бадай самым вядомым хітом гурта з’яўляецца песня „Паміж Мінскам і Рымам”. Цяпер ён мае і беларускамоўную версію. Тэкст песні на беларускую мову пераклаў полацкі паэт Алесь Аркуш.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя