У Менску развіталіся з праваабаронцам Валерам Шчукіным


На паніхіду прыйшлі сваякі, шматлікія калегі і асобы, якім Шчукін змог дапамагчы.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-mensku-razvitalisya-z-pravaabarontsa/
На паніхіду прыйшлі сваякі, шматлікія калегі і асобы, якім Шчукін змог дапамагчы.

Кажа прысутная адвакатка і праваабаронца Тамара Сідарэнка:

– Гэта штучны тавар, як кажуць. Ён актыўным праваабаронцам, які змагаецца, стаў яшчэ да таго, як я прыйшла ў праваабарончую сферу. І паўтараю, чаму штучны тавар – ён настолькі эксклюзіўна, як зараз кажуць, падыходзіў да кожнай сітуацыі. Для нас было дзіўна, што чалавека за рукі, за ногі, у адных майтках могуць цягнуць. Таму што ён не хацеў і лічыў, што яго затрымліваюць няправільна.

Капітана 2-га рангу Валера Шчукіна праводзіла таксама ганаровая варта беларускіх вайскоўцаў. Па просьбе сваякоў пры гэтым дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь быў адкладзены ў бок і не выкарыстоўваўся.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя