Творчая прэзентацыя Эдуарда Акуліна


Усе прыхільнікі беларускай песні і паэтычнага слова запрашаюцца на прэзентацыю
новых кніг Эдуарда Акуліна “Падзяліцца поўняй” і “Плашчаніца”, якая адбудзецца 16
кастрычніка ў межах літаратурнага фестывалю “Прадмова”.


У прэзентацыі бяруць удзел: літаратар і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, а таксама героі кнігі гутарак – Кастусь Герашчанка і Алесь Бяляцкі.

Падчас сустрэчы гасцей чакаюць не толькі прэм’еры кніг, а і прэм’еры песень Эдуарда Акуліна і Кастуся Герашчанкі. А таксама аўтографсесія ад усіх удзельнікаў імпрэзы…

Пачатак прэзентацыі
– а 13-ай гадзіне ў сталічным Палацы Мастацтва па вул. Казлова, 3.

Уваход вольны.
Прыходзьце, калі ласка, - не пашкадуеце!
Добры настрой і станоўчыя эмоцыі гарантуюцца!
Крыніца: Камунікат