17 кастрычніка: уручэнне прэміі Карласа Шэрмана 2020


Уручэнне прэміі Карласа Шэрмана і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 17 кастрычніка а 19.30 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) у межах фестываля інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.

На цырымоніі абвесцяць пераможцаў прэміі ў трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі, пераклад дзіцячай кнігі. Кожны з іх атрымае 1500 даляраў у эквіваленце.

Таксама на імпрэзе будзе прэзентавана кніга мемуараў Карласа Шэрмана "Блуканец", якая павінна выйсці неўзабаве.

Калі вы маеце жаданне завітаць на цырымонію ўручэння, трэба зарэгістравацца.

Колькасць месцаў абмежаваная.
Крыніца: Беларускі ПЭН-цэнтр