15 кастрычніка - цырымонія ўручэння прэміі Гедройца


Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Прэміі Гедройца 2020 за найлепшую празаічную кнігу адбудзецца 15 кастрычніка (чацвер) а 20.00 у Палацы мастацтва (ZAL#2, вул. Казлова, 3) у межах фестываля Pradmova.

Прызавы фонд за першае месца на сённяшні дзень складаецца з дзвюх частак: падставовыя і ўжо традыцыйныя 11 тысячаў беларускіх рублёў, а да іх – унёсак кампаніі “Каррэнсі Ком Бел” у памеры 1000 даляраў ЗША ў эквіваленце.

Каб патрапіць на цырымонію ўручэння, трэба зарэгістравацца.

Колькасць месцаў абмежаваная.
Крыніца: Беларускі ПЭН-цэнтр