Адкрыўся 1-ы Беларуска-яўрэйскі фестываль


Надыйшоў час падсумавання супольнай сусветнай спадчыны, створанай беларусамі і яўрэямі.

У Менску пачаў працу Першы беларуска-яўрэйскі фестываль. З вітальным словам выступіў новапрызначаны амбасадар Ізраіля ў Беларусі Алекс Гольдман-Шайман:

– Мне здаецца, што яўрэі заўсёды з’яўляліся і працягваюць з’яўляцца значнай часткай беларускага грамадства. І гэты фестываль – гэта выдатная магчымасць для нашых народаў яшчэ лепш і глыбей пазнаёміцца і зразумець адзін аднаго. Кожны з нас можа знайсці тут для сябе штосьці цікавае. Для мяне, напрыклад, прэм’ера аўдыёгіда па яўрэйскім Менску, гэта каб лепш пазнаёміцца з горадам.

У межах фестывалю быў прадстаўлены аўдыёгід па яўрэўскім Менску. Ён даступны па спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя