Ці ёсць вынік ад міжнародных сустрэч Святланы Ціханоўскай?


За два няпоўныя месяцы Святлана Ціханоўская мела шмат сустрэч з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕС і ЗША.

І падчас кожнай сустрэчы яна чула не толькі словы падтрымкі, але і канкрэтныя прапановы па дапамозе ў дэмакратызацыі Беларусі. Так, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў паспрыяць дыялогу паміж беларускай уладай і грамадзянскай супольнасцю.

Якую моц маюць абяцанні, што даюць Святлане Ціханоўскай замежныя палітыкі і чыноўнікі? Хто і як складае графік замежных паездак і сустрэч Ціханоўскай? Які яе статус падчас такіх сустрэч?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца па міжнародных пытаннях Святланы Ціханоўскай медыяэксперт Франак Вячорка.




Крыніца: Еўрарадыё