«Такога вы не чулі»: Коэн, Стынг і сюрпрыз ад #radioquarantine


Музычная рубрыка "Такога вы не чулі" вяртаецца ў эфір пасля невялікай дэпрэсіі і абыякавасці да жыцця.


Тым больш што і музыкі вырашылі не толькі граць у добразычлівых мінскіх дварах, але і вярнуцца да запісу песень.

Прыклад падаюць удзельнікі праекта #radioquarantine — Іван Арцімовіч (Vuraj), Яўген Цярэнцьеў (Teleport) і большая частка гурта Vuraj. Сёння мы пачуем неверагоднай прыгажосці свежы кавер на "Hallelujah" Леанарда Коэна (у перакладзе Андрэя Хадановіча), "Shape of My Heart" Стынга (у перакладзе Мікіты Найдзёнава) і яшчэ адзін сюрпрыз.

Ад музыкаў
:
"Хочам выказаць салідарнасць і падтрымку палітвязням — Максіму Знаку, Машы Калеснікавай, Лявону Халатрану, Сяргею Ціханоўскаму, Віктару і Эдуарду Бабарыкам, Паўлу Севярынцу, Мікалаю Статкевічу — і ўсім, хто зараз незаконна знаходзіцца за кратам.  А яшчэ — спартоўцам, музыкам, мастакам, акторам, літаратарам і дзеячам культуры, медыкам, студэнтам, завадчанам і ўласна ўсім беларусам, якія змагаюцца за перамены.

І асобная падзяка ўсім журналістам, якія сумленна выконваюць сваю працу нягледзячы на перашкоды і жорсткі прэсінг".


Крыніца: Еўрарадыё