У Польскім сейме дыскутуюць наконт падтрымкі беларускай меншасці


У Польскім сейме ў Варшаве працягваецца пасяджэнне, прысвечанае беларускай меншасці ў Польшчы.

У прыватнасці, міністр адукацыі распавядаў аб становішчы адукацыі беларускай меншасці, а падсакратар стану ў Міністэрстве замежных спраў Марцін Пшыдач распавёў пра бягучую грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі ў кантэксце ўплыву на беларускую меншасць у Польшчы:

– Стаўпы нашай дзейнасці – гэта план “Салідарныя з Беларуссю”, агучаны прэм’ерам Маравецкім. Канкрэтныя сродкі прызначаныя на падтрымку грамадзянскай супольнасці. Гэта таксама мае ўплыў на рэчаіснасць беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Бо частка гэтых сродкаў выкарыстоўваецца беларусамі, якія жывуць у Польшчы. Гэта той асяродак, які атрымліваў падтрымку і атрымае яшчэ большую і мацнейшую. Узгадаем “Радыё Рацыя”, “Еўрарадыё”, такую ўстанову як Беларускі дом.

Да таго ж, як нагадаў Марцін Пшыдач, Польшча падтрымлівае беларускія бізнес-срартапы, стварыўшы адмысловую праграму пад назвай «Poland business harbour».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя