Кніга
вельмі розных жанраў і накірункаў. Чытач знойдзе тут яго славутую
«Тэорыю змовы» — вострасюжэтны кінараман-фарс, у якім Аўтар ставіць у
парадаксальнай і жорсткай форме тыя беларускія пытанні, якія многія
баяцца задаць сабе нават у думках. Ёсць таксама «Музы і свінні» — кніга
гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі.
Сярод герояў Дзед Талаш, Дзмітрый Шастаковіч, Кім Ір Сэн, Уладзімір
Мулявін, Жак-Іў Кусто, але ёсць таксама ананімныя акцёры, рэжысёры,
музыкі, мастакі, мянты, цэнзары і камітэтчыкі.
У
зборнік прозы мы вырашылі дадаць нідзе дагэтуль не публікаваныя тэксты
двух незавершаных раманаў: «Нясвіжская крыза» i «Выкрадальнік гукаў».
«Ведаючы творчыя модулі Уладзіслава, — піша яго сябра і суаўтар
некалькіх кніг Максім Клімковіч, — магу сцвярджаць, што першы тэкст —
гэта недзе 70% ад меркаванага канчатковага аб’ёму, а другі — ўсяго каля
10%».
У прэзентацыі прыме ўдзел пісьменнік, літаратурны крытык і сябра аўтара Алесь Аркуш да ўдава па Уладзіславе Ахроменку — Вольга.
Запрашаем на прэзентацыю!
Крыніца: Kamunikat.org