Пра кірылічныя старадрукі часоў ВКЛ у Беластоку


У Беластоку прайшла прэзентацыя навуковага даследавання і яго беларускага перакладу для часопіса ARCHE «Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.» з удзелам яго аўтаркі, гісторыка Ольштынскага ўніверсітэта – Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч.

– Думаю, гэтая спадчына агульная для нас – для літоўцаў, беларусаў, украінцаў і палякаў. Таксама гэтая спадчына павінна аб’ядноўваць, а не дзяліць. Гэты даробак сапраўды вельмі важны для ўсіх славян.

Сваімі ўспамінамі пра вучобу ва ўніверсітэце пад началам аўтаркі даследвання кірылічных старадрукаў часоў ВКЛ падзялілася і яе былая студэнтка, а зараз выкладчыца Беластоцкага ўніверсітэта – Гражына Харытанюк-Міхей:

– Гэта вельмі грунтоўны даследчык. Вялікія веды, вялікі вопыт, чалавек, які заўсёды карыстаўся крыніцай – заўсёды трэба было паехаць, паглядзець і пабачыць, як сапраўды выглядае гэты друк 16-17 стагоддзяў Вялікага Княства Літоўскага. І адчытаць гэты дакумент, гэтую кнігу.

Навуковае даследаванне Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч «Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.» пабачыла свет на польскай мове 23 гады таму.

А ў 2020 годзе быў апублікаваны беларускі яго пераклад у часопісе ARCHE.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя