У сталіцы Польшчы будзе чарговая
беларуская кнігарня!
Фондам Kamunikat.org у супрацоўніцтве з прэстыжным Фондам
Цэнтр Беларускай Салідарнасці стварае новую прастору беларускай кнігі.
«Імёны Свабоды»
Уладзіміра Арлова, «Зэкамерон»
Максіма Знака, «Ліквідацыя»
Васіля Быкава — гэтыя і многія іншыя кнігі ўжо зусім хутка можна будзе набыць у Варшаве ў ЦБС.
Адкрыццё: 29 красавіка а 17:30
(ul. Oleandrów 6, Warszawa)
Уваход вольны
Сярод гасцей:
Яраслаў Іванюк — заснавальнік
Фонду Kamunikat.org
Прадстаўнікі іншых выдавецтваў.
У вечар адкрыцця:
- сустрэча з аўтарамі, выдаўцамі і прадстаўнікамі незалежных выдавецтваў;
- размовы пра беларускую літаратуру, кніжную культуру і сучасныя тэксты;
- магчымасць наўпрост пазнаёміцца з тымі, хто стварае і выдае беларускія кнігі.
Кнігарня
Kamunikat.shop Цэнтры Беларускай Салідарнасці — гэта не проста крама, а
новая кропка прыцягнення беларускай культуры ў Варшаве.
Чакаем вас!
Крыніца: