Ледзь толькі адгрымеў Кніжны кірмаш у Беластоку | Targi Książki w Białymstoku, мы ўжо гатовыя рушыць з нашымі выданнямі далей.
26 красавіка а 17:00 у Free Belarus Museum ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя выдавецкай дзейнасці Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Гэта добрая нагода пазнаёміцца з кнігамі, якія Цэнтр паспеў выдаць ад моманту свайго заснавання ў 2024 годзе, і пагутарыць пра тое, для каго і навошта мы іх друкуем.
Сярод гасцей сустрэчы будуць Анэта Прымака-Онішк | Aneta Prymaka, рэпарцёрка і пісьменніца, Міхал Геніюш, унук Ларысы Геніюш, і Алесь Зарэмбюк, нашчадак адных з герояў кнігі Сяргея Чыгрына «Рэпатрыяцыя».
Правядзе сустрэчу Ілона Карпюк | Ilo Karpiuk, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.
Усе кнігі можна будзе набыць на месцы дзякуючы супрацоўніцтву з Фондам Kamunikat.org У тым ліку і наша найноўнае выданне – зборнік апавяданняў Уладзіміра Някляева «Святая крыніца» ў дзвюх моўных версіях: па-беларуску і па-польску.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк