Цікавасць да пэўных кніг фармуюць і самі выдавецтвы


Цікавасць да пэўных кніг фармуюць і самі выдавецтвы. Такое меркаванне выказаў заснавальнік Skaryna Press Ігар Іваноў. Нашаму радыё дзеяч распавёў, што цяпер у топе продажаў, па назіраннях аб’яднання.

– Мы – выдавецтва, якое не імкнецца выдаваць папулярную літаратуру, нас цікавяць якраз нішавыя тэмы, напрыклад, мы выдалі першую кнігу пра дэмаграфічны крызіс увогуле ў свеце. З аднаго боку я рады, што нікому іншаму пра гэта не прыйшло ў галаву напісаць, а з другога боку – гэта сведчыць пра тое, наколькі вузкая наша тэматыка ад таго, што выдаецца па-беларуску цяпер. Я б сказаў, што інтарэсы цяпер вызначаюцца, можа быць, нават выдавецтвамі.

Разам з тым ініцыятыва «Скарына-Прэс» працягвае перыядычна ўдзельнічаць у кніжных фестывалях, а таксама ладзіць сустрэчы з аўтарамі кніг. Па меркаванні Ігара Іванова, такія дзеянні таксама спрыяюць продажам выданняў.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя