Лірычна, вяснова і ўтульна — сустрэчы з паэткай Настай Кудасавай


Наста Кудасава і яе зборнік выбраных вершаў паэткі «Лірыка» наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін.

Цыкл сустрэчаў з адной з найбольш вядомых паэтак сучаснай беларускай літаратуры — Настай Кудасавай пройдзе пры падтрымцы «Будзьма беларусамі» і «Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў» у рамках праграмы «ArtPower Belarus» і Еўразвязу.

На пачатку 2026 года Фонд Kamunikat.org выдаў зборнік выбраных вершаў паэткі «Лірыка» — яе сёмая паэтычная кніга і трэцяя, выдадзеная ў эміграцыі. «Лірыка» і будзе адным з галоўных пунктаў размовы падчас сустрэчы.

Падчас сустрэчы паэтка раскажа:

– пра кнігу «Лірыка»
– пра эмігранцкі боль і аптымізм
– чаму яе вершы важна чытаць уголас
– чым адрозніваецца вясна на Радзіме ад вясны ў эміграцыі

Не абыдзецца таксама без згадкі пра гдыньскія пончыкі

План сустрэчаў:

23.04. чацвер / 18:00 / Беласток
Беларускі Хаб «Новая зямля»
ul. Św. Rocha 5 lok. 32, Białystok

24.04. пятніца / 18:00 / Вільня
Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча
Vilniaus g. 20, Vilnius

25.04. субота / 15:00 / Рыга
Дом Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі
Slokas iela 37, Rīga

26.04. нядзеля/ 14:00 / Талін
Pärnu mnt, 6, Tallinn

Дадаткова можна будзе набыць шэраг навінак ад Камуніката!

Юры Грыбоўскі, Беларусы ў Латвіі (1918—1945)
Кастусь Езавітаў, Выбранае
Уладзімір Арлоў, Імёны Свабоды
Аляксандар Лукашук, Незавершанасьць. Тонкая кніга
Дарота Міхалюк, Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
Аляксей Карпюк, Вершалінскі рай
Ларыса Геніюш, Птушкі бяз гнёздаў. Успаміны

-------------------
Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак беларускай сучаснай літаратуры. Спалучае вернасць класічнай форме са смелай вобразнасцю і чуйнасцю да слова. Аўтарка сямі паэтычных кніг, з якіх тры выйшлі ў эміграцыі: «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Я працягваю» (2023), «Побач» (2023), «Лірыка» (2026). Лаўрэатка прэміі «Кніга года – 2016», прэміі імя Міхася Стральцова (2021), прэміяў «Гліняны Вялес» і імя Наталлі Арсенневай за кнігу «Побач»

Яшчэ ў Беларусі атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году-2016» за зборнік «Маё невымаўля», прэмію «Празрысты Эол» (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года».

Кнігі вершаў «Маё невымаўля» і «Побач» прынеслі аўтарцы таксама вялікую чытацкую любоў.

Наста нарадзілася ў Рагачове, жыве ў Гдыні (Польшча).

Крыніца: Kamunikat.org