Салон незалежных беларускіх выдавецтваў у рамках Кніжнага кірмаша 2026 у Беластоку



Гэта добрая нагода сустрэцца з аўтарамі і выдаўцамі, паглядзець, чым сёння жыве беларуская кніжная прастора, пагартаць новыя выданні і знайсці штосьці цікавае для сябе. 

Салон будзе працаваць у часе кірмаша:
17.04.2026 / 10:00–18:30
18.04.2026 / 10:00–18:30
19.04.2026 / 10:00–16:30

Сярод беларускіх незалежных выдаўцоў будуць прадстаўленыя, між іншымі:

▫️Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку,
▫️Kamunikat.org,
▫️Gutenberg Publisher,
▫️Kniżny vyraj,
▫️Połackija labirynty,
▫️SayBeat,
▫️Studio Magenta,
▫️ARCHE,
▫️Skaryna Press,
▫️Rozum Media,
▫️Беларускае гістарычнае таварыства,
▫️Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».

Chorten Arena, ul. Słoneczna 1, Беласток Стэнд 79

Запрашаем таксама на аўтарскую сустрэчу з Арцёмам Шуканавым пры кнізе «Пентаквантар», выд. Gutenberg Publisher, што пройдзе ў межах літаратурнага фестывалю «Na Pograniczu Kultur» на Кніжным кірмашы ў Беластоку | Targi Książki w Białymstoku.

Сустрэча адбудзецца 18 красавіка 2026 (субота) Chorten Arena, ul. Słoneczna 1, Зала № 2. Пачатак у 11:00

Уваход вольны.

«Пентаквантар» – посткіберпанк-раман: неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, у якім аўтар спрабуе мадэляваць будучыню. У сваіх разважаннях ён закранае магчымасці штучнага інтэлекту, этыку ўзаемаадносін чалавека з ім, прынцыпы працы карпарацый і адказнасць за прыняцце рашэнняў. Зброя, каханне, пагоні і пошукі бодгісатвы – як і належыць добрай гісторыі – робяць твор Арцёма Шуканава спалучэннем дынамічнага сюжэту і глыбока прапрацаванай думкі, што выходзіць па-за межы дзяржаў і ўяўлення.

Заінтрыгавалі? – То прыходзьце!

Мадэратарка спаткання – Дар'я Бялькевіч | Darya Bialkevich.

Сустрэча будзе перакладацца на польскую мову.

Магчымасць падпісаць кнігу у аўтара таксама будзе.


Да сустрэчы на кірмашы!

Крыніца: ️Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку