Насустрач 108-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі


Насустрач 25 Сакавіка Фонд Kamunikat.org (Беласток) у супрацы з Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва (Нью-Ёрк) скіраваў у друк кнігу Кастуся Езавітава «Выбранае», падрыхтаваную трыма укладальнікамі: Натальля Гардзіенка, Юры Грыбоўскі й Лявон Юрэвіч. Яна распачынае новую кніжную сэрыю Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва — «Спадчына БНР».

Выданьне на 720 старонках складаецца зь біяграфіі Кастуся Езавітава — дзеяча Рады БНР, стваральніка яе дыпляматычных місіяў у розных краінах, арганізатара беларускага жыцьця ў Латвіі, выдаўца й публіцыста, а таксама ўпершыню сабраных пад адной вокладкай найважнейшых ягоных тэкстаў, успамінаў, дасьледаваньняў, вершаў, нарысаў, ліставаньня й інш., што захоўваюцца ў зборах Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы і іншых краінаў. Некаторыя дакумэнты публікуюцца ўпершыню.

Кнігу Кастуся Езавітава «Выбранае» можна замовіць ужо цяпер на сайце Kamunikat.shop Высылка замоўленых кніг пасля 6 красавіка 2026.
Крыніца: Kamunikat.org