Яраслаў Іванюк: Адбываецца чарговы наступ на беларускую кнігу


9 сакавіка 2026 года Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што КДБ Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» кааліцыю незалежных беларускіх выдавецтваў. У паведамленні сярод выдаўцоў пазначаны: Фонд Kamunikat.org, Lohvinau Publishing House і Andrei Yanushkevich Publishing.

Каментуе Яраслаў Іванюк з Фонду Kamunikat.org:

Гэта працяг рэпрэсій, якія рэжым праводзіць у адносінах да беларускай культуры. Апошнім часам, як усе мы добра ведаем, гэта найбольш закранула выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг. Вельмі цікава, што гэтае рашэнне КДБ прыняў якраз 3 сакавіка – гэта Дзень пісьменніка. Гэта такі своеасаблівцы падарунак да гэтага свята для выдаўцоў.

Па словах Яраслава Іванюка, ідзе вельмі актыўны наступ на старонкі Фонду Kamunikat.org:

-Я разумею, што яны вырашылі, каб беларускім выдаўцам зрабіць яшчэ больш праблемаў, больш складанасцяў дадаць у нашай працы, якая і так нялёгкая і няпростая. А калі гаварыць пра тое, што дзеецца з “Камунікатам”, гэта паслядоўны крок рэжыму, якога можна было чакаць.

Цягам бліжэйшага тыдня Яраслаў Іванюк наведае  з новымі беларускімі кнігамі Варшаву і Познань, а напрыканцы мінулага тыдня кнігавыдавец толькі вярнуўся з сустрэчы з чытачамі ў Любліне.


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя