Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады


29 верасня маладзечанцаў, якія ў чэрвені адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады.

Суд прызнаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева вінаватымі ў супраціве міліцыянеру, звязаным з ужываннем гвалту. Пяскоў, які знаходзіўся пад вартай, атрымаў 3 гады і 3 месяцы зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, Еўсцягнееў — 3 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, яго ўзялі пад варту ў зале суда.

Менавіта такое пакаранне і прасіў вынесці пракурор Сяргей Габруковіч.

Прысуд агучыла суддзя Вікторыя Паляшчук.

Гаворка ідзе пра падзеі 19 чэрвеня, калі ў Маладзечне прайшла акцыя салідарнасці. Група мужчын адбівала ў амапаўцаў затрыманага. Падзея атрымала шырокі розгалас, бо ў руках аднаго з амапаўцаў быў пісталет, і ўсё гэта трапіла на відэа.
Крыніца: Еўрарадыё