Святлана Алексіевіч — у Германіі


Беларуская пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч — у Германіі.

Ад'езд за мяжу не звязаны з крымінальнай справай, а толькі з яе асабістымі і літаратурнымі справамі: сустрэчамі, кніжным кірмашом у Швецыі, уручэннем узнагароды на Сіцыліі, паведамляе TUT.by.

Як вядома, Алексіевіч — сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады, раней яе выклікалі на допыт па крымінальнай справе (на відэа).

Радыё Свабода са спасылкай на сяброў пісьменніцы паведамляе, што Святлана Алексіевіч выехала ў Германію на лячэнне, адкуль вернецца праз месяц.




Крыніца: Еўрарадыё