Уладзімір Арлоў прэзентуе непадцэнзурнае выданне “Каласоў…” у Любліне


У суботу, 7 сакавіка, у Любліне адбудзецца прэзентацыя новага выдання кнігі «Каласы пад сярпом тваім» аўтарства класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. 

Удзел у імпрэзе бяруць выдавец, дырэктар Фонда «Камунікат» Яраслаў Іванюк і пісьменнік, папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў

Выдавец Яраслаў Іванюк раскажа гісторыю выдання, якім «Камунікат» завершыў святкаванне свайго 25-годдзя. А Уладзімір Арлоў падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго жыццё і выбар. Наведнікі сустрэчы пачуюць між іншым пра сланоў у цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі па дзве ў адны рукі. 


Падчас прэзентацыі можна будзе набыць беларускія кнігі выдавецтва «Камунікат». 

Люблін, Baobab (ul. Krakowskie Przedmieście 39b)
Пачатак у 17:00
Уваход вольны

Сустрэча ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў