Тымчасам
— гэта адна з найважнейшых сучасных прац пра нараджэнне беларускай
дзяржаўнасці. Гэта даследаванне, якое змяніла падыход гісторыкаў да
разумення БНР і зламала стэрэатып, што беларускую дзяржаўнасць нібыта
«стварылі бальшавікі».
Як піша гісторык
Яўген Міронавіч «у сваёй працы Міхалюк «скрушыла моцна
ўсталяваны міф пра бальшавіцкае паходжанне сучаснай беларускай
дзяржаўнасці».
«Беларуская Народная Рэспубліка. 1918–1920 гг.» — гэта глыбокая, дакументальная
гісторыя таго, як беларускія палітычныя эліты спрабавалі стварыць
суверэнную дзяржаву ва ўмовах вайны, калапсу імперыі, складаных адносін з
Польшчай, Літвой і Украінай.
Кніга паказвае:
— як нараджалася ідэя незалежнасці;
— чаму БНР стала вынікам не толькі «антырасійскай» пазіцыі, але і няўдалых перамоў з Польшчай, Літвой і Украінай;
— хто былі людзі, якія стваралі беларускую дыпламатыю;
— як у 1918–1920 гг. выглядала беларуская палітычная сцэна;
— чаму падзеі таго часу да сёння ўплываюць на наша разуменне беларускай ідэнтычнасці?
Яе даследаванні ахопліваюць:
— гісторыю Беларусі першай паловы ХХ ст.;
— працэсы фармавання дзяржаўнасці;
— нацыянальныя рухі;
— пачаткі беларускай і ўкраінскай дыпламатыі;
— гісторыю Падляшша і беларусаў у рэгіёне.
Гэта даследчыца, якая сапраўды адкрыла тэму БНР у новым святле і зрабіла яе даступнай шырокай аўдыторыі.
У сустрэчы прыме таксама ўдзел др. Валеры Булгакаў, які ў 2015 годзе
выдаў кнігу Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920
гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» па-беларуску.
Мадэратарам сустрэчы будзе дырэктар Фонду
Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.
Крыніца: Kamunikat.org