У Чэнстахове прэзентавалі беларускі нумар польскага літаратурнага часопіса Galeria


Як адзначыў галоўны рэдактар часопісу Galeria Багдан Кноп, выданне рэгулярна звяртаецца да літаратур суседніх краін — найперш беларускай, украінскай і літоўскай, бо яны ментальна і культурна блізкія палякам.

У Ратушы ў Чэнстахове адбылася прэзентацыя беларускага нумара літаратурнага часопіса Galeria. У выданні апублікаваныя творы Уладзіміра Някляева, Уладзіміра Арлова, Юліі Цімафеевай, Ганны Янкуты і Альгерда Бахарэвіча ў перакладзе на польскую мову Багдана Задуры і Багдана Кнопа.

Як адзначыў галоўны рэдактар часопісу Galeria Багдан Кноп, выданне рэгулярна звяртаецца да літаратур суседніх краін — найперш беларускай, украінскай і літоўскай, бо яны ментальна і культурна блізкія палякам. Першы беларускі нумар выйшаў дзесяць гадоў таму, калі Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію.

Кноп звярнуў увагу, што многія прадстаўленыя аўтары сёння не могуць вярнуцца на радзіму. «Гэта, хутчэй, выгнанцы, а не эмігранты», — адзначыў ён.

Рэдактар таксама паведаміў, што плануюцца новыя беларускія выпускі і асобныя кнігі. Сёлета ў выдавецтве Kolegium Europy Wschodniej выйдзе яго пераклад рамана Някляева «Гэй Бэн Гіном».

Яраслаў Іванюк 
Слухайце аўдыё!
Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё