Дзяніс Трусаў: шанаваць стан памежжа і станавіцца заможнымі — наша ідэя сёння


У эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, музыкант і выкладчык англійскай літаратуры ва ўніверсітэце Ханоя Дзяніс Трусаў.

Так склалася, што беларусы спрадвеку жывуць на тэрыторыі, якая стала памежжам Еўропы і Азіі. Мы нібыта рака паміж гэтымі двума берагамі розных культур, традыцый і палітычных сістэм. І гэта як стварае шмат нязручнасцей і трагедый, так і дае шмат шанцаў. Бо калі мы станем мастком паміж гэтымі двума берагамі розных цывілізацый, зможам з абедзвюх гэтых цывілізацый і чэрпаць, перакананы Дзяніс Трусаў.


Пра тое, чаму беларусы не навучыліся выгадна карыстацца станам памежжа, як у гэтым стане захаваць сваю ідэнтычнасць, і ў чым падабенства ды адрозненне беларусаў і в’етнамцаў разважае ў праграме «Ідэя Х» Дзяніс Трусаў. 

Варта нагадаць, што Фонд Kamunikat.org выдаў кнігу Дзяніса Трусава "Боў і мерць у Хротне".

Крыніца: Еўрарадыё