Альгерд Бахарэвіч: Працую над берлінскім раманам, але справа пасоўваецца павольна


Праца над новымі творамі, перакладамі, вандроўкі ды прэзентацыі. Усё гэта тое, чым жыве ў эміграцыі беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч, які знаходзіцца ў Нямеччыне.

— Сёння я спрабую далей пісаць свой берлінскі раман, але часу для гэтага застаецца не так шмат, таму што як летась і пазалетась я маю вельмі шмат выступаў, вельмі шмат імпрэзаў у розных гарадах і на розных сцэнах. Таму праца над раманам пасоўваецца павольна.

З апошняга — Альгерд Бахарэвіч удзельнічаў у фестывалі Poetica у Кёльне ў Нямеччыне. «Імпрэза была прысвечаная тром аўтарам — разам са мной для кёльнскай публікі чыталі і размаўлялі брытанская паэтка Джоэл Максуіні і егіпецкі пісьменьнік Хайсам Эль-Вардані,» — піша аўтар у сацыяльных сетках.

Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!

Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя