Манаграфія Андрэя Масквіна пра эміграцыйныя часопісы выйша па-беларуску


Да 70-годдзя кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выйшла манаграфія прафесара Варшаўскага ўніверсітэта, літаратуразнаўцы, культуразнаўцы і  перакладчыка  Андрэя Масквіна „Беларускія эміграцыйныя часопісы: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!»” (2025).  Гэта пашыраны і нязначна перапрацаваны пераклад польскай версіі, апублікаванай у 2018 годзе. 

Як прызнаецца сам аўтар, прычынай перакладу на беларускую мову стала сітуацыя пасля 2020 года, калі адбылася трэцяя хваля эміграцыі беларусаў. У краінах, куды яны эмігравалі (у першую чаргу ў Польшчы, Літве, Нямеччыне і Грузіі), сутыкнуліся з мноствам праблем, такіх як пошук жылля і  працы, арганізацыя паўсядзённага жыцця, пошук розных формаў супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай, якая ўжо існавала ў еўрапейскіх краінах, стварэнне супольнасці з прыбылымі беларусамі, удзел у беларускім грамадскім і культурным жыцці эміграцыі. Праглядаючы розныя сацыяльныя сеткі, даследчык заўважыў, што многія пытанні, якія задаюць сённяшнія эмігранты, нагадваюць тыя, што задавалі і абмяркоўвалі эміграцыя пасля Другой сусветнай вайны. У першую чаргу гэта тычыцца часопіса «Наперад!», у якім адметнае мейсца займаў раздзел публіцыстыкі.

Як падкрэсліваюць рэцэнзенты, манаграфія Андрэя Масквіна спалучае ў сабе навуковы стыль, здольнасць дакладна падаваць гістарычныя факты з уменнем апісваць даўнія падзеі ў лёгкай і даступнай форме. Але вельмі важна, што кожны чытач знойдзе тут  адказы на шмат якія  пытанні, якія турбуюць яго ў час знаходжання ў эміграцыі. Не будзе перабольшваннем сказаць, што гэтае выданне павінна стаць абавязковым чытаннем для кожнага эмігранта.

Творы, прадстаўленыя ў гэтых трох часопісах – пераважна паэзія і проза – паказваюць, як разгортваўся літаратурны працэс у эміграцыі. Многія з гэтых твораў павінны былі ўвайсці ў канон беларускага літаратура XX стагоддзя. Аднак з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі гэта стала немагчымым.

Крыніца: Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта