Віктар Казько напісаў кнігу пра пасляваенных дзетдомаўцаў


Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу Віктара Казько «Лёнькі, Ваські, Валодзькі», якую склалі апавяданні пра лёс падлеткаў-дзетдомаўцаў, сталенне якіх прыпала на няпросты пасляваенны час. Некаторыя творы друкуюцца ўпершыню.

«Гэтая кніга пісалася ўсё маё жыццё: як жылося, так пісалася, і наадварот. Стыхійна... Гэтыя апавяданні і прапаноўваю чытачу — упершыню пад адной вокладкай на матчынай мове, цалкам сам з вулічных і вясковых, як і асірочанае ліхалеццем вайны і міру... маё вулічнае пакаленне», — піша Віктар Казько ў прадмове да выдання.

Кніга складаецца з трох раздзелаў — «Зачаток», «Сталенне», «Мы».

Рэдактарамі тэкстаў, якія пэўны час выходзілі ў перыёдыцы, а потым склалі кнігу, выступілі Барыс Пятровіч, Андрэй Федарэнка і Анатоль Івашчанка. Афармленне вокладкі — Яна Івашчанка.

Кнігу Віктара Казько «Лёнькі, Ваські, Валодзькі» ўжо можна набыць праз сайт kniger.by, а таксама ў краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42 (станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16.

Магчыма кур’ерская дастаўка па Менску, кошт дастаўкі 10 рублёў. 

Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў