“Кніга пра Вольных купалаўцаў – гэта архіў, адкладзены да часу”


У выдавецтве Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне выйшла кніга тэатразнаўцы Ірыны Лаппо «Wolni Kupałowcy. Teatr narodowy na wygnaniu», прысвечаная гісторыі Вольных купалаўцаў пасля 2020 года. Даследаванне разглядае досвед беларускага тэатра ў выгнанні: разрыў з дзяржаўнай інстытуцыяй і фармаванне новай супольнасці «Нацыянальнага» тэатра, з захаваннем яго ў этычным і сімвалічным сэнсе.

Кажа аўтар, Ірына Лаппо:

— Вольныя купалаўцы сезон за сезонам рабілі новыя спектаклі і сталі такой прыкметнай з’явай нават у польскім тэатры, на польскай перспектыве, на польскім гарызонце. Каб яшчэ ўзмацніць гэтую з’яву і каб яшчэ больш людзей пра іх даведалася і каб захаваць тое, што яны робяць.

Тэатр нацыянальны, і ён застаецца ў руках гэтай трупы, а не ў руках тых, хто трымае будынак.

Пры гэтым аўтарка падкрэслівае, што ў друкаваную версію не ўвайшла частка матэрыялаў з меркаванняў этычнай адказнасці. Польская мова выдання, паводле даследчыцы, з’яўляецца адначасова сродкам звароту да польскага чытача і формай абароны: як для герояў кнігі, так і для самога даследавання.

Тут можна набыць кнігу ў фармаце pdf.

Wolni Kupałowcy. Teatr narodowy na wygnaniu — Irina Lappo — pdf — Ibuk.pl

Папяровую версію можна будзе неўзабаве набыць на старонцы Wydawnictwo UMCS.

Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Вольгі Кулікоўскай і з архіва Ірыны Лаппо
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя