Пракуратура знайшла гэтую кнігу ў продажы ў Інтэрнэце і накіравала яе
ў Рэспубліканскую камісію па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі,
інфармацыйнай прадукцыі.
- «Згодна з заключэннем Рэспубліканскай камісіі асобныя фрагменты
прадстаўленага на ацэнку друкаванага выдання ідуць насуперак з
палажэннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2025
г. №12 "аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы" і могуць
нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны» — піша ведамства.
Крыніца: Праваабарончы цэнтр Вясна