Наста Рагатко і яе кніга «Носи с собой». Пра Ціханоўскую без прыўкрас, беларускае балота і ціск Расеі на мозг


У новым праекце «Канапа» са Зьмітром Гурневічам Наста Рагатко і яе кніга «Носи с собой» — мастацкі тэкст, які ўвесь час прымушае спытаць: «А гэта пра каго?». Наста была галоўнай рэдактаркай «Куку.org», працавала ў камандзе Ціханоўскай, потым сышла і напісала кнігу.  У размове пра працу ў офісе Ціханоўскай, папулярнасьць і давер да палітыкаў, уплыў Расеі і два канцэпты Беларусі.

00:54 — Навошта пісаць кнігі
02:55 — Ці называла Ціханоўская тэкст прамовы 24 лютага 2022 «дзярмом»
05:22 — Хто прыдумаў «мудрага Пуціна»
06:13 — Ці ў Офісе Ціханоўскай вырашае Франак Вячорка
06:54 — Чаму Рагатко пакіну Офіс
09:44 — Розьніца ў поглядах з Ціханоўскай
11:52 — Чаму многія расчараваліся ў Ціханоўскай
14:24 — Ці праўда, што адзін беларус ахвяраваў Ціханоўскай $25 тысяч
17:20 — Што такое канцэпты «Жыве Беларусь» і «Квітней Беларусь»
21:03 — Як беларусам дасягнуць згоду
23:35 — Ці «балота» гэта добрая аналёгія Беларусі
26:46 — Беларусы — складаныя?

Кніга Насты Рагатко

27:20 — Ці размаўляла б Рагатко з Азаронкам
32:57 — Чаму Рагатко абрала беларускую ідэнтычнасьць
34:25 — Ці выклікае эмоцыі расейскі кантэкст
37:48 — Што адбываецца з расейцамі
39:39 — Чаму Рагатко іранізуе з заходніх дыпляматаў
42:47 — Ці сорамна радавацца жыцьцю за мяжой, калі ў Беларусі — жах
47:03 — Пра жаночыя комплексы
52:40 — Разьдзел пра сэкс
56:30 — Улюбёны разьдзел з кнігі
01:01:29 — Ці дарэмным быў 2020 год




Крыніца: Радыё Свабода