«Невядомая велічыня». Новае выданне тэкстаў Алеся Разанава


У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга «Невядомая велічыня», у якую увайшлі гутаркі, артыкулы, водгукі, згадкі і выступленні Алеся Разанава як на беларускай, так і на рускай мовах.

Першазмест усіх вершаў невядомая велічыня, — сведчыць Алесь Разанаў. — Застаючыся ў вершы, яна па-за вершамі, яна відушчая, але самой яе не відаць, дзякуючы ёй кшталты набываюць азначэнні, а словы найменні, аднак сама яна ўхіляецца ад найменняў і азначэнняў, і самае большае, што верш здольны зрабіць — выявіць яе прысутнасць.


Купіць па спасылцы з перасылкай па ўсім свеце: kniger.by.

Або ў краме ў самым цэнтры Мінска: ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16.

+375296068284(А1)
+375256955566(лайф)

Магчыма кур’ерская дастаўка па Мінску, кошт дастаўкі 10 рублёў.

Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.
Крыніца: Камунікат