Раман. Апавяданні. Дзённікі — перавыдалі Вячаслава Адамчыка


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла з друку 30-ы том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», які склалі творы празаіка Вячаслава Адамчыка (1933–2001).

У кнігу ўвайшлі самы знакаміты раман аўтара «Чужая Бацькаўшчына» (1978), выбраныя апавяданні і дзённікі.

Сын Вячаслава Адамчыка пісьменнік і мастак Адам Глобус паведаміў пра навінку ў сацсетках, зацеміўшы, што «амаль увесь наклад замовілі бібліятэкі, таму ў кнігарнях будзе мала асобнікаў». І параіў тым, хто збірае «залатую» серыю, паспяшацца.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў