YouTube-канал «Жыццё-маліна» больш не будзе абнаўляцца


Выйшаў апошні выпуск «Жыццё-маліна», у якім Мікіта Мелказёраў размаўляе з экс-дырэктарам беларускай службы «Радыё Свабода», пісьменнікам і журналістам Аляксандрам Лукашуком.

Абнаўляцца канал больш не будзе.


«Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала — гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў», — напісала каманда праекта.

Гэтае інтэрв’ю запісвалі ў апошні дзень жыцця Мікіты Мелказёрава. Наступнай ноччу ён раптоўна памёр.
Крыніца: REFORMATION