«Пачынаем жыць»: NaviBand выклаў у сеціва новую песню, якая «зможа залекаваць раны»


«Пачынаем жыць» — новая песня NaviBand аўтарства Ксеніі Жук — сёння выйшла на ўсіх музычных платформах.

Прэм’ера гэтай кампазіцыі адбылася падчас «жывога» анлайн-канцэрту ў праекце Аляксандра Чарнухі «Сепультура Alive». У сацсетках беларускага гурта з’явілася паведамленне пра афіцыйны рэліз і відэа, у якім Ксюша Жук выконвае песню на гітары. Музыкант напісала гэты лірычны трэк, калі пачала вучыцца ігры на гэтым інструменце.

«Гэта песня не падобная на ўсе святочныя, якія зараз граюць паўсюль, — адзначаюць спявачка і аўтарка. — Гэта вельмі інтымная песня, для душы. Таму што была напісана душой. Магчыма, яна залечвала мае раны, адлюстроўвала мой стан.

Але цяпер яна зможа лекаваць вашыя...», — выказала спадзеў Ксенія Жук.


Кампазіцыя, сапраўды, трапляе ў настрой радасці і смутку ў сувязі з апошнімі падзеямі — вызваленнем беларускіх палітвязняў.
Крыніца: REFORMATION