Размова пра літаратуру, палітыку, чалавечыя драмы і выбары Лешкам Шэрэпкам — Лешэк Шэрэпка прэзентуе кнігу «Беларускі снайпер» у Беластоку


Запрашаем на сустрэчу з Лешкам Шэрэпкам — аўтарам рамана «Беларускі снайпер», былым амбасадарам Рэспублікі Польшча ў Беларусі!

Калі? - 20 снежня (субота). Час - 18.00
Дзе? - Хаб "Новая Зямля" ul.Św.Rocha 5 lok. 32

Палітычны трылер, кніга пра Беларусь, раман пра каханне.

Перад вамі ўнікальная магчымасць пазнаёміцца асабіста з аўтарам напружанага палітычнага трылера «Беларускі снайпер», які раскрывае цёмныя механізмы сучаснай Беларусі і паказвае, як нараджаецца супраціў у сэрцы чалавека, вымушанага служыць сістэме.

Раман «Беларускі снайпер» — гэта гісторыя Алега Прыбылоўскага, сілавіка і снайпера, які шмат гадоў быў адным з «надзейных людзей» рэжыму. Але, сутыкнуўшыся з праўдай пра тое, што адбываецца за фасадам «стабільнасці», ён апынаецца перад драматычным выбарам. У гэтым выбары вялікую ролю адыгрывае каханне, якое становіцца для героя крыніцай сілы і нагадвае пра чалавечую годнасць у краіне страху і прымусу.

На сустрэчы аўтар раскажа:
  • як узнікла ідэя рамана і чаму ён звярнуўся да тэмы сучаснай Беларусі,
  • што натхніла на стварэнне вобраза галоўнага героя,
  • як даследаванне механізмаў аўтарытарнай дзяржавы паўплывала на структуру аповеду,
  • чаму, нават у самых цёмных абставінах, у гісторыі застаецца месца каханню.

Гэта будзе размова пра літаратуру, палітыку, чалавечыя драмы і выбары, якія могуць змяніць лёс чалавека.

Чакаем Вас у суботу 20 снежня 2025 а 18.00 у Хабе «Новая Зямля» ul. Św.Rocha 5 lok. 32
https://maps.app.goo.gl/weYvcAoeXJS1Fy5u9

Рамана Лешэка Шэрэпкі «Беларускі снайпер» можна замовіць на сайце Kamunikat.shop

Крыніца: Kamunikat.org