«Руіны Беларусі» – калекцыя, якая распавядае аб лёсе нашых камяніц. У свой час усе
будовы Беларусі былі пад пагрозай знішчэння – войны, нядбайнасць,
дзяржаўны гвалт руйнавалі замкі і касцёлы, ратушы і цэрквы, сінагогі і
хаты.
Мноства іх знікла без следу на зямлі, але засталося на
фотаздымках. Ёсць і выратаваныя, яны ствараюць нашае асяроддзе,
увасабляюць гісторыю даўніны. Іншыя працягваюць разбурацца і патрабуюць
нашай дапамогі, каб не знікнуць канчаткова. На фотаздымках мы бачым і
людзей, да гэтых камяніц датычных.
Адны фатаграфуюцца на тле руін, бо
хочуць дакрануцца да высакароднай даўніны ці захаваць памяць аб мілых
мясцінах, а другія здзекуюцца са зруйнаваных гарадоў, куды прыйшлі як
акупанты. Так фотаздымкі распавядаюць нам і пра крохкасць свету, дзе
ўчорашні непахісны мур ляжыць пад нагамі, але і пра трываласць памяці,
калі праз забыццё і занядбанне людзі вяртаюцца да камянёў сваёй Радзімы.
Аўтарка канцэпцыі, куратарка праекта, фотарэдактарка, уводзіны: Леся Пчолка
Каталагізацыя, бібліятэчны пошук і апісанні архітэктуры: Ася Хмыз
Аўтар эсэ і рэдагаванне апісанняў архітэктуры: Уладзімір Грамовіч
Каталагізацыя, бібліятэчны пошук і апісанні архітэктуры: Ася Хмыз
Аўтар эсэ і рэдагаванне апісанняў архітэктуры: Уладзімір Грамовіч
Кансультанты:
Віцебская вобласць — Кастусь Шыталь,
Гомельская вобласць — Яўген Малікаў,
Гродзенская вобласць — Стэпан Стурэйка,
Магілёўская вобласць — Алесь Давід Лісоўскі
Віцебская вобласць — Кастусь Шыталь,
Гомельская вобласць — Яўген Малікаў,
Гродзенская вобласць — Стэпан Стурэйка,
Магілёўская вобласць — Алесь Давід Лісоўскі
Графічны дызайн: Караліна Петшык, Тобіас Веніг
«Руіны Беларусі» – кніга падрыхтаванага архівам VEHA, выдадзена Галерэяй Арсенал і Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку.








