Аўтар рамана «Боў і Мерць у Хротне» Дзяніс Трусаў сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве


Аўтар выдадзенага Фондам Kamunikat.org рамана «Боў і Мерць у Хротне» Дзяніс Трусаў сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве.

Дзяніс Трусаў — пісьменнік і паэт з Гродна, лідар музычнага праекта Autonomicon, прыязджае з сонечнага В’етнаму ў Варшаву, каб прадставіць чытачам свой самы беларускі, самы загадкавы раман «Боў і Мерць у Хротне» — выдадзены сёлета Фондам Kamunikat.org. Гэта постмадэрнісцкі раман, у якім пошукі беларускай ідэнтычнасці набываюць нечаканае літаратурнае ўвасабленне; гэта раман-пазл, са старонак якога нам падміргваюць і Бруна Шульц, і Хуліа Картасар з Борхесам, і агент Купер з «Туін Пікса», і двухгаловая соўка поруч з трупам галоўнага антаганіста.

Аднак аўтар, вядома ж, не памёр - ён сам спрытна схаваў уласны “труп” і цяпер прыязджае ў беларускую кнігарню «Вырай» на аўтограф-сесію і аўтарскае чытанне.

Сустрэча адбудзецца ў чацьвер 18 снежня 2025 а 18:00 ў краме «Vyraj» (Al. Armii Ludowej 12, Warszawa).

Дзяніс Трусаў — паэт, музыка і празаік з Гародні. Нарадзіўся ў 1978 годзе.

Першыя публікацыі з’явіліся ў гарадзенскіх газетах «Моладзевы Кур’ер» x0dx0aі «Вечаровая Гародня». У 1996 годзе выйшла складанка вершаў ў брашурцы x0dx0aГарадзенскага Універсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта, у 2000 годзе,x0dx0a з’ехаў жыць і працаваць у Польшчу. У 2001 годзе вершы Трусава, x0dx0aперакладзеныя на польскую мову Янам Леанчуком, былі надрукаваны ў x0dx0aальманаху EPEA (Беласток).

Наступнай кнігай была складанка паэзіі пад псеўданімам Дзіна Мележ x0dx0a(Гародня, 2008). Потым у 2019 годзе ў выдавецтве Галіяфы выйшла x0dx0aскладанка аповедаў «Про Мутю», а ў 2021 у тым жа выдавецтве была x0dx0aнадрукавана кніга-складанка малой прозы (разам з музычным альбомам, x0dx0aдаступным на старонках выдання ў выглядзе QR-кодаў) на беларускай мове x0dx0aпад назвай «Слоў моб».

У 2023 пад рэдакцыяй Георгія Барташа выйшаў раман «Боў і мерць у Хротне»x0dx0a на рускай мове — як у папяровай версіі (Гародня, ЮрСа Прынт), гэтак і ўx0dx0a лічбавай (выдавецтва Логвінаў). У 2025 перапрацаваны тэкст раману «Боў і Мерць у Хротне» выдадзены па беларуску у Беластоку Фондам Kamunikat.org.

Крыніца: Kamunikat.org