«Кніга могілак» сярод пераможцаў прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год


x0dx0a
16 снежня 2025 года на канале x0dx0aБеларускага ПЭНа адбылася анлайн-цырымонія ганаравання прэміяй імя x0dx0aФранцішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2024 x0dx0aгодзе. Штогадовая прэмія, заснаваная ў 1994 годзе, носіць імя выбітнага x0dx0aбеларускага пісьменніка ды грамадскага дзеяча і традыцыйна ўручаецца x0dx0aаўтарам за выдатную гістарычную прозу, якая спрыяе абуджэнню гістарычнайx0dx0a свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
x0dx0a
Сёлета былі ўганараваны некалькі пераможцаў:  
x0dx0a
  • за інтэлектуальную актуалізацыю матэрыяльнай спадчыны прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымала Кацярына Ваданосава і яе праект  «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на тэлеканале «Белсат»;

  • за грунтоўны ўнёсак у беларускую несмяротнасць пераможцамі прэміі імя Францішка Багушэвіча сталі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч з выданнем «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» (фонд Kamunikat.org, 2024).
  • кнігу можна замовіць на сайце Kamunikat.shop
x0dx0a
Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай кнігу  Сяргея Дубаўца «Стагоддзе НН» (Вясна, 2024) за крэатыўную рэінтэрпрэтацыю нацыянальнай класікі.
Віншуем усіх намінантаў і лаўрэатаў!

Крыніца: PEN Belarus