Югася Каляда: лепшай за “Жыве Беларусь!” нацыянальнай ідэі ў беларусаў няма


У эфіры "Еўрарадыё" — Югася Каляда, пісьменніца, пераможца прэміі імя Ежы Гедройца.

Нам трэба ствараць такі прадукт, цікавасць да якога прымусіць нашых чытачоў «прадзірацца» праз тую беларускую мову, на якой той прадукт створаны. І хоць у нас яшчэ шмат неасэнсаваных частках нашай трагічнай гісторыі, мы мусім думаць і пра тое, каб ствараць у літаратуры нешта прыгожае і гераічнае, фантастычнае і прыцягальнае. І мы абавязкова з гэтымі задачамі справімся, перакананая Югася Каляда.

Пра тое, як зацікавіць беларусаў беларускасцю, навошта ў эміграцыі культываваць сваю беларускасць і чаму нам неабходна перагледзіць свой трагічны досвед параз, каб рухацца наперад, разважаюць Зміцер Лукашук і Югася Каляда ў праграме «Ідэя Х» на "Еўрарадыё".




Крыніца: Еўрарадыё