Даратаю Міхалюк у Торуні распавядзе пра сваю кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920»


Бібліятэка Універсітэта ў Торуні і Факультэт гістарычных навук Універсітэта Мікалая Каперніка разам з Фандам Kamunikat.org і суполкай Białorusini Kujawsko-Pomorskie запрашаюць на сустрэчу, прысвечаную беларускамоўнаму выданню кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920. У вытокаў беларускай дзяржаўнасці».

З аўтаркай — праф. д-р габ. Даратаю Міхалюк з Інстытута гісторыі і архівістыкі УМК, даследчыцай гісторыі Усходняй Еўропы — будзе размаўляць Яраслаў Іванюк, журналіст і стваральнік Фонду Kamunikat.org, які таксама распавядзе пра дзейнасць Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org, што ў гэтым годзе адзначае сваё 25-годдзе.

Мадэратарам сустрэчы будзе д-р габ. Мацей Кратофіль, прафесар УМК – намеснік Дырэктара Інстытута гісторыі і архівістыкі.

Падзенне расійскай манархіі пасля Першай сусветнай вайны стварыла ўмовы для нараджэння Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай у сакавіку 1918 года. У кнізе праф. Дароты Міхалюк распавядаецца аб працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці, прычынах няўдачы праекту і лёсе яго стваральнікаў.
Уваход вольны – запрашаем прыняць удзел і паразмаўляць пра гісторыю і культуру памяці беларускай дзяржаўнасці.

Падчас сустрэчы даведаемся між іншым:
як стваралася кніга?
чаму менавіта гэтая тэма зацікавіла даследчыцу?
дзе знаходзяцца крыніцы?
ці былі беларусы ў гэты час гатовыя да незалежнасці?
як выглядалі межы БНР?
чаму сімволікай БНР сталі Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг?
якія былі пазнейшыя лёсы стваральнікаў БНР?

А таксама:
як ўзнікненне БНР прынялі суседзі, у тым ліку Польшча?

11 снежня 2025 г. (чацвер)
17:00
Biblioteka Główna Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, sala nr 8 (parter, ul. Gagarina 13)

Пасля сустрэчы можна бедзе таксама набыць іншыя кнігі выдадзеныя Фондам Kamunikat

Крыніца: Kamunikat.org