У
Любліне пачынаецца тэтральны фестываль
«Bliski Wschód / Блізкі ўсход».
«Гэта сем насычаных падзеямі дзён, калі паветра становіцца цяжэйшым ад дыхання спектакляў, натхнення, сустрэч і тых самых пачуццяў, дзеля якіх мы ўсё гэта робім, каханенькія» — пішуць аргагізатары.
Сёлета фестываль
«Bliski Wschód / Блізкі ўсход» цалкам прысвечаны
Вольным Купалаўцам. З 8 па 14 снежня
ўваход на ўсе імпрэзы вольны!
Вас чакаюць прэм’еры, прэзентацыі, канцэрты, выставы, а больш за ўсё —
вашыя акторы-купалаўцы.
У межах фестывалю
«Bliski Wschód / Блізкі ўсход» у Любліне адбудзецца
кніжны кірмаш. Кнігі беларускіх аўтараў па-беларуску і ў перакладах на польскую мову можна будзе набыць у
Цэнтры культуры 13 снежня (субота) з 15.00 да 20.00.
Упершыню ў Люблін завітае з багатым асартыментам выданняў
Фонду Kamunikat.org.
Сярод нашых навінак будуць кнігі на любы густ:
Новыя фрашкі Севярына Квяткоўскага
«Мы ідзём на марш»аповесці Васіля Быкава без цэнзуры
«Мёртвым не баліць. Ліквідацыя»успаміны Ларысы Геніюш
«Птушкі бяз гнёздаў»настольная кніга кожнага беларуса
«(Не)расстраляныя»культавая
«Мова» Віктара Марціновіча
Вершы для дзяцей грузінскага паэта Васіла Гулеуры
«Мзія і Сонейка» ў перакладзе Юры Несцярэнкі.
...і шмат іншага!
13 снежня 2025, субота
15:00 - 20:00Кожны, хто набудзе ў нас кнігу
ў якасці бонуса атрымае
арыгінальныя паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь з пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя, калі Беларусь была беларускай дзяржавай!
Налятайце самі, запрашайце сяброў. Купляйце кнігі сабе і на калядныя падарункі знаёмым і блізкім!
Вось так мы і адзначаем
юбілей 25-ці годдзя Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org!
Крыніца: