“Караткевіч стварыў тую Беларусь, якой можна захапіцца”


У Варшаве, Гданьску і іншых гарадах Польшчы адбыліся вечары, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. На імпрэзах чыталі вершы паэта і распавядалі пра яго жыццё і творчасць.

Пра след пісьменніка ў беларускай гісторыі распавядае прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі:

- Уладзімір Караткевіч — гэта сапраўдны здабытак беларускай зямлі. Гэта пісьменнік, паэт, які здолеў стварыць для нас той вобраз Беларусі, якім мы ганарымся, па якім мы адшукваем свае карані. І гэта быў напэўна першы, хто стварыў тую Беларусь, якой можна захапіцца і ў якой хацелася б жыць.

Павел Баркоўскі і Аляксандр Ждановіч далучыліся да падзеі ў Варшаве, прысвечанай Уладзіміру Караткевічу.

Аляксандр Ждановіч

Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!

Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя