У Варшаве адбыўся вечар, прысвечаны 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча


Тэатральная студыя «Купалінка» зладзіла вечар, прысвечаны 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Да падзеі далучыліся не толькі ўдзельнікі ініцыятывы, але і спецыяльна запрошаныя госці, сярод якіх — Зміцер Бартосік і Алесь Дзянісаў.

Пра падтрыхтоўку да івэнту распавяла сукіраўніца «Купалінкі» Наталля Локіць:

— Самае складанае заўсёды — гэта рэпетыцыі і выбар. Таму што шмат часу прайшло на тое, каб выбраць вершы. Таму што пачынаеш гартаць вершы Караткевіча і ўжо разумееш, што ты закаханы ў кожны з іх, і тут трэба было не проста выбіраць, а выбіраць са шматлікіх вершаў нешта адно. І нешта раіць яшчэ дзецям. Потым гэта ўсё паставіць у сцэнар, каб яны ішлі адно за адным, каб яны падтрымлівалі, каб яны нарасталі і г. д. Вось гэта напэўна, было самае складанае. Але, напэўна. Мы зрабілі самае галоўнае — мы зрабілі тое, што дзеці закахаліся ў Караткевіча.


Імпрэза прайшла пры поўнай залі.

Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!

Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя