Блогерка belaruskayavesachka напісала кнігу — перадзаказ


Блогерка Алеся Шацёр, якая вядзе каларытны блог пра вёску @belaruskayavesachka, напісала кнігу прозы з назвай «Заходзь, душа, пагрэцца». Кніга мае выйсці ў выдавецтве Рамана Цымберава. Цяпер абвешчана папярэдняя замова праз сайт Kniger.by.

«Гэтая кніга пахне вясковай хаткай, яблыневымі садамі, разамлелымі на сонцы, і сенцам, складзеным у стажкі. Гэта светлы гумар, цеплыня і надзея, якой не хапае нашай душы у няўмольным віры жыцця. Калі за сценкаю дзьмуць сіверныя вятры, няхай гэтая кніга стане натопленай грубкай, да якой вы прытуліцеся плячыма», — гаворыцца ў апісанні да кнігі.


Усе, хто замовяць кнігу папярэдне, атрымаюць асобнік з аўтографам аўтаркі.

Загалоўнае фота Андрэя Лянкевіча
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў